Усе ўдзельнікі запрошаныя далучыцца да сталых элементаў, прадугледжаных праграмай сустрэч у Тэзэ: супольных малітваў, біблейскіх ўводзінаў, а пасля дзяленні па малых групах ды практычных абавязкаў.
Праваслаўныя літургічныя цэлебрацыі
- • Аўторак, 19 жніўня, 06:30: Боская Літургія ва ўрачыстасць Перамянення Гасподняга (паводле юліянскага календара), у раманскім касцёле ў вёсцы
- • Пятніца, 22 жніўня, 20:30: Боская Літургія ў Храме Паяднання
Дзелячыся праваслаўнае вераю
- • Панядзелак і пятніца а 17:30: сустрэча праваслаўных хрысціянаў паводле пытанняў і зацікаўленасцяў
Сведчанне аб праваслаўнае веры
- • Аўторак, 19 жніўня, 17:30. Ва ўрачыстасць Перамянення Гасподняга: няхай святло Хрыстова залечыць нашыя раны. Сведчанне ігумена Данілы (Паўлавіча) ды іераманаха Лазара з манастыра Дабравешчання ў Жытаміслічы (Боснія-Герцагавіна), які быў разбураны падчас вайны і адноўлены ў мірныя дні.
- • Серада, 20 жніўня, 17:30. Шукаючы хрысціянскага адзінства. Сустрэча з айцом Пятром Лапатынскім, выкладчыкам Кіеўскай праваслаўнай багаслоўскай акадэміі, Украіна.
- • Пятніца, 22 жніўня, 17:30. “Спашлі Духа Твайго на нас і на гэтыя дары”: кароткія ўводзіны да Бізантыйскае літургіі. Сустрэча з архімандрытам Ёанам Лена, выкладчыкам праваслаўнага літургічнага багаслоўя ў Праваслаўным багаслоўскім інстытуце святога Ірэнея, Нідэрланды.
- • Субота, 23 жніўня, 15:15. Разуменне ікон, выяваў Уцелаўлення і сімвалаў Уваскрэсення. Сустрэча з іканапісцам, багасловам і аўтарам Элізабэт Эрыяр-Дзюбрэй.
- • Субота, 25 жніўня, 17:30. Нікейскій сабор 1700 гадоў таму: якое значэнне ён мае для сённяшніх хрысціян? Сустрэча з праваслаўным багасловам, гісторыкам і перакладчыкам Норманам Расэлам.
TAIZÉ