|
Разважанне брата Мэцью
Адкрываючы шляхі сяброўства і еднасціЧацвер, 17 ліпеня 2025 г. Шчыра вітаем усіх, хто прыехаў, каб правесці гэты тыдзень з намі ў Тэзэ! Многія з вас паходзяць з Нямеччыны, але сярод нас таксама групы з Аўстрыі, Харватыі, Францыі, Нідэрландаў, Румыніі, Гішпаніі, Швецыі, Швейцарыі ды іншых краін. Але асабліва хачу выказаць сваю радасць з нагоды прысутнасці ў гэтыя дні маладых вернікаў-мусульман разам з трыма імамамі, а таксама маладых хрысціян са святарамі і пастарамі, якія прымаюць удзел у нашае сяброўскае хрысціянска-мусульманскае сустрэчы. Вітаю ўсіх вас! У той час, калі палярызацыя ў нашых грамадствах узмацняецца і так лёгка трапіць у стэрэатыпнае бачанне, якое вядзе нас да менталітэту «мы-яны», ці ж не важна для вернікаў сустракацца і выслухоўваць адно аднаго, размаўляць і дзяліцца разам? Дух Божы дзейнічае таемным чынам, а мы не можам абмежаваць Яго дзейнасць. Божыя шляхі не заўсёды з’яўляюцца нашымі шляхамі, а Божыя думкі – не заўсёды нашымі думкамі. Мы павінны дазволіць Богу і адно аднаму здзівіць сябе. На пачатку тыдня, калі я на хвіліну сустрэўся з удзельнікамі сяброўскае хрысціянска-мусульманскае сустрэчы, я працытаваў некаторыя словы святой памяці папы Францішка, які так шмат зрабіў для адкрыцця шляхоў сяброўства і еднасці паміж вернікамі ўсіх веравызнанняў. Мне б хацелася падзяліцца гэтымі словамі зараз з усімі вамі:
На працягу гэтых дзён мы дзяліліся думкамі і супольна маліліся. Будзьма ж працягваць чэрпаць сілы з таго скарбу, якім з’яўляецца малітва. Ці магу я папрасіць вас маліцца ў трох інтэнцыях:
Такім чынам Бог, які міласэрны і любіць кожнага чалавека без выключэння, адновіць нашую надзею. Але мы таксама павінны зрабіць выбар: адмовіцца змірыцца з сітуацыямі бедства, каб унутры нас магла ўкшталтавацца надзея. Гэта супрацьлегласць пасіўнаму чаканню, гэта прадугледжвае барацьбу, але іншага шляху няма. Нават сама наша прага надзеі можа перавесці нас праз парог ад таго, што магчыма для чалавека, да таго, што магчыма для Бога. Гэтым вечарам з намі Рым. Яе сям’я паходзіць з Газы. Я папрасіў яе падзяліцца некалькімі словамі пра сітуацыю, якая там склалася.
Заўтра ўвечары я хацеў бы запрасіць усіх вас прыйсці а 20:00 у Храм, калі мы будзем маліцца аб міры ў нашым неспакойным свеце. Мы молімся проста ў цішыні, таму што так цяжка знайсці словы, каб выказаць тое, што мы адчуваем у гэтых сітуацыях. Застаючыся ў маўчанні, мы даручаем Богу тых, хто пакутуе. Мы памятаем і пра Блізкі Усход, і пра Ўкраіну, і пра Судан, і пра Нікарагуа, і пра іншыя месцы. Магчыма, у нашых сэрцах узнікне адчуццё адносна таго, як мы можам па-свойму дапамагчы кожнаму сярод усёй гэтай бяды. Ці ж нашае жаданне міру не адчыняе шлях да яго ўнутры нас? Напрыканцы года, з 28 снежня па 1 студзеня, у Парыжы і на прадмесцях рэгіёну Іль-дэ-Франс [https://www.taize.fr/en_rubrique3937.html] пройдзе нашая штогадовая Еўрапейская сустрэча. Калі вам ад 18 да 35 гадоў, запрашаем прыехаць і прыняць удзел. Мітрапаліт Парыжскі, арцыбіскуп Ларан Ульрых і біскупы правінцыі, а таксама лідэры пратэстанцкіх і праваслаўных цэркваў вельмі сардэчна запрашаюць нас падрыхтаваць гэтую сустрэчу з мясцовымі царкоўнымі абшчынамі. У верасні група братоў Тэзэ, сясцёр супольнасці святога Андрэя, блізкіх супрацоўнікаў і валанцёраў адправіцца, каб сфармаваць каманду па падрыхтоўцы да гэтае Сустрэчы. Мяркую, што мы ўсё яшчэ шукаем маладзёнаў, якія могуць дапамагчы ў гэтым, так што калі вам ад 18 да 35 гадоў, у вас ёсць час з канца жніўня да пачатку студзеня і вы хочаце быць часткай гэтае міжнароднае каманды, паведаміце нам! [1] https://www.vatican.va/content/francesco/en/audiences/2015/documents/papa-francesco_20151028_udienza-generale.html [https://www.vatican.va/content/francesco/en/audiences/2015/documents/papa-francesco_20151028_udienza-generale.html] |